Перайсці да зместу

Старонка:Арка над акіянам (1932).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Узрост кагосьці занепакоіў,
наклікаў хтосьці перашкод:
дазнаць варожыя настроі
прышлі рабочыя на сход.

І грозны гоман дыша гневам:
— Дакончыць ворага пара!..
— Мы гэту сволач кормім хлебам,
а трэба сьмерцю пакараць!

Галасы:
Паклікаць зараз інжынэра —
няхай адказ рабочым дасьць,
якія ўжыты былі меры,
каб не псавалі нашу снасьць?!

Рабочы:
Чакай адказу!

Другі рабочы:
Сам Яцына
прыймаў, напэўна, тут удзел…

Трэці рабочы:
Ня мы-ж вялі разбор машыны,
а нехта з вучаных людзей.

Грамада:
У гэнай шкодзе іх аснова!
Давай на шыбеніцу ўсіх!

Галасы
Цішэй!..
…Яновіч просіць слова…