Старонка:Апошні з магікан.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стайнага шуму вадапада. Гуроны з такім напружаннем сачылі за вынікам схваткі, што, здавалася, не маглі сыйсці з месца. Шпаркія рухі тых, што змагаліся, перашкаджалі ім страляць у ворагаў, бо іх стрэлы маглі забіць і сваіх; але, калі ўсё скончылася, узнялося лютае выццё. І адзін за адным пачалі бліскаць стрэлы стрэльбаў, пасылаючы свінцовыя кулі цэлымі залпамі, як быццам нападаючыя вылівалі злосць на нячулыя скалы.

Стрэльба Чынгачгука адказвала ім спакойным агнём. Старэйшы магікан са спакойнай цвёрдасцю не пакідаў свайго паста на працягу ўсёй папярэдняй сцэны. Толькі калі пераможны кліч Ункаса даляцеў да яго слуху, бацька адказаў маладому чалавеку радасным усклікам, але зараз-жа зноў замоўк, і цяпер толькі яго стрэлы сведчылі, што ён з непахіснай стараннасцю ахоўвае свой пост. Так праляцела шмат мінут; нападаючыя стралялі то залпамі, то ўроссып, але асаджаных ахоўвалі прыкрыцці, і яны так старанна таіліся ў сваім сховішчы, што да гэтага часу адзіным пацярпэўшым з іх маленькага атрада быў няшчасны Давід.

— Няхай паляць свой порах, — спакойна сказаў Сакалінае Вока, слухаючы, як свішчуць кулі, пралятаючы міма скалы, за якой ён хаваўся.

— Тым лепш; калі справа скончыцца, мы падбярэм кулі; і, думаю, забава надакучыць гэтым д’яблам раней, чым каменні папросяць у іх літасці. Ункас, хлопчык, ты дарэмна траціш порах і насыпаеш яго занадта многа. Стрэльба аддае, і куля ляціць дрэнна. Я казаў табе: прыцэльвайся ў гэтага зладзея так, каб патрапіць яму пад бе-