Старонка:Апошні з магікан.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лую рыску, ну, а твая куля трапіла на два дзюймы вышэй. Сэрца мінга ляжыць нізка, а забіваць трэба адразу, каб людзі не пакутвалі…

Спакойная ўсмешка з’явілася на гэтым твары маладога магікана; аднак, Ункас нічога не адказаў.

— Дарэмна вы папракаеце Ункаса ў недахопе майстэрства, — сказаў Дункан, — ён выратаваў мне жыццё самым разумным, адважным спосабам, цяпер я яго друг навекі і ніколі не забудуся, чым яму абавязаны.

Ункас прыўзняўся і працягнуў Хейварду руку. Сакалінае Вока ўсміхнуўся.

— У пустынях і лясах сябры часта робяць адзін аднаму такія паслугі; здаецца, і мне здаралася выратоўваць Ункаса з бяды, і я вельмі добра памятаю, што ён пяць разоў засланяў мяне ад смерці, тры разы пры сутычцы з мінгамі, раз пры пераправе цераз Гарыкан і…

— Гэтая куля была пушчана лепш астатніх! — ускрыкнуў Дункан і мімаволі адхінуўся ад скалы, у якую трапіў стрэл.

Сакалінае Вока падняў сплюшчаную кулю, паківаў галавой і сказаў:

— Свінец, які падае на злёце, ніколі не расплюшчваецца; гэта магло здарыцца толькі, калі-б куля звалілася з воблакаў.

Стрэльба Ункаса ўзнялася ўверх, і вочы ўсіх астатніх накіраваліся туды-ж; загадка ўмомант стала яснай: на правым беразе ракі рос магутны дуб; дрэва гэтае так нахілілася наперад, што яго верхнія галіны навіслі над ракой. Сярод лісця,