Старонка:Апошні з магікан.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

давалі прыкладу сваіх асцярожных праваднікоў. Дункан сабраў вялікую кучу галін сасафраса і паклаў яе ў шчыліну, якая раздзяляла дзве пячоры. Кора і Аліса схаваліся ў прамежку паміж двух круч. Сцены скал маглі засцерагчы сясцёр ад стрэлаў ворага; у той-жа час маёр супакоіў устрывожаных маладых дзяўчат, сказаўшы ім, што ніякая небяспека не захопіць іх неспадзявана. Сам Хейвард размясціўся недалёка ад Коры і Алісы і мог размаўляць з імі ўпоўголаса. Між тым Давід, беручы прыклад з жыхароў лесу, схаваўся паміж каменнямі.

Так цягнуўся час; нішто не парушала цішыні і спакою ночы. Месяц падняўся да зяніта, і яго адвесныя праменні асвятлялі двух сясцёр, якія ціха драмалі, абняўшы адна адну. Дункан прыкрыў сясцёр вялікім шалем Коры, потым апусціў сваю галаву на абломак каменя. Збоку Давіда несліся такія гукі, якія, калі-б гэта адбывалася наяве, вядома, выклікалі-б абурэнне яго-ж уласнага слуху; адным словам, апрача разведчыка і магікан, усіх перамог сон, усе страцілі ўсведамленне сапраўднасці. Але пільныя вартаўнікі не ведалі ні санлівасці, ні стомленасці. Нерухомыя, як каменні, яны ляжалі, зліваючыся з абрысамі круч, безупынна аглядаючы цёмныя рады дрэў, якія цягнуліся ўдоўж процілеглага берагу вузкага патока. Ні адзін гук не праходзіў міма іх слуху, і самы пільны назіральнік не мог-бы сказаць, дыхаюць яны ці не. Было відавочна, што такая асцярожнасць з’яўлялася вынікам доўгай спрактыкаванасці і што самая тонкая хітрасць ворагаў не