Старонка:Апошні з магікан.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ваўкі, і цяпер спалоханыя жывёлы клічуць на дапамогу чалавека, як умеюць клікаць. Ункас, — па- дэлаварску звярнуўся ён да маладога індзейца, — сыйдзі ў човен і спусціся ў ім па цячэнню, кінь у зграю ваўкоў палаючую галавешку, інакш страх зробіць тое, чаго не здолеюць зрабіць ваўкі, і мы астанемся без коней; між тым, заўтра нам трэба рухацца вельмі хутка.

Малады індзеец спусціўся к вадзе, каб выканаць загад разведчыка. Хутка пасля гэтага на беразе ракі пачулася працяглае моцнае выццё, якое пачало аддаляцца; здавалася, ахопленыя раптоўным жахам, ваўкі кінулі свае афяры. Ункас хутка вярнуўся назад. Пасля гэтага разведчык пачаў зноў раіцца са сваімі таварышамі.

— Мы нагадвалі сабой паляўнічых, страціўшых указанні зорнага неба і некалькі дзён не бачыўшых схаванага ад іх сонца, — сказаў Сакалінае Вока, робячы некалькі крокаў убок. — Цяпер мы зноў пачнем бачыць прыкметы шляху, і ён, дзякуй богу, ачышчаны ад многіх перашкод. Садзіся ў ценю берагу, тут цямней, чым у ценю хвой. Размаўляйце толькі шэптам, хоць, быць можа, нам лепш і разумней на працягу некаторага часу весці гутарку толькі з уласнымі думкамі.

Было ясна, што трывога Сакалінага Вока знікла; цяпер ён зноў гатоў быў да барацьбы. Яго пачуцці, здавалася, падзялялі і індзейцы. Яны стаялі на скале, з якой відаць былі абодва берагі; у той-жа час самі яны былі схаваны ад вачэй ворага, Хейвард і яго спадарожнікі пасле-