Старонка:Апошні з магікан.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Гамут, Давід Гамут, — адказаў настаўнік спеваў, збіраючыся заліць свой смутак глытком смачнага з вострымі прыправамі пітва.

— Выдатнае імя, і, мяркую, яно перададзена вам добрымі, сумленнымі бацькамі. Я люблю імёны, хоць вынаходлівасць хрысціян у гэтым выпадку значна адстае ад астраумных звычаяў індзейцаў. Самага вялікага баязліўца, якога я калі-небудзь ведаў, звалі Ільвом, а яго жонка насіла імя Пешэнс (цярпенне); між тым гэтая асоба паспявала нагаварыць вялікую колькасць непрыемных слоў на працягу меншага прамежку часу, чым патрэбна аленю, каб пранесціся сажань. У індзейца імя — справа гонару. Індзеец звычайна прымае для сябе мянушку, якая падыходзіць. Вядома, імя Чынгачгук, што значыць «Вялікі змей», не азначае, што ён і сапраўды змяя; не, яго імя гаворыць, што яму вядомы ўсе выкруты, усе куткі чалавечай прыроды, што ён маўклівы і ўмее наносіць сваім ворагам удары ў такія моманты, калі яны зусім гэтага не чакаюць. Якая-ж ваша прафесія?

— Я — няварты выкладчык далікатнага мастацтва псалмаспеваў.

— О!

— Я выкладаю спевы юным канектыкутцам[1].

— Вы маглі-б выбраць лепшую работу. Гэтыя шчаняты і так занадта многа рагочуць і спяваюць у лясах, калі ім трэба было-б сядзець, затаіўшы

  1. Канектыкут — мясцовасць, якая межавала з калоніяй Н’ю-Йорк.