Старонка:Апошні з магікан.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дыханне, як лісу ў засадзе. Ці ўмееце вы, па крайняй меры, абыходзіцца са стрэльбай?

— Дзякуй богу, мне яшчэ ніколі не даводзілася мець справу са смертаноснай зброяй.

— Можа, вы ўмееце наносіць на паперу напрамак вод, абазначаць на ёй горы і пустыні?

— Не, гэтым я не займаюся.

— У вас такія ногі, якія могуць ператварыць доўгую дарогу ў кароткую. Я думаю, генерал пасылае вас з даручэннямі?

— Ніколі. Я выконваю толькі маю высокую прафесію, гэта значыць навучаю людзей царкоўнай музыцы.