Старонка:Апошні з магікан.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Нас чацвёра здаровых, дужых людзей, а наш праціўнік адзін і ранены.

— Вам, як відаць, надакучыла жыццё? — запытаў разведчык. — Гэтая Лісіца падвядзе нас пад удары тамагаукаў сваіх таварышоў, перш чым пагоня паспее разагрэць вашу кроў. Неабдумана зрабіў я, калі стрэліў так блізка ад засады гуронаў. Але як тут было стрымацца? Ну, сябры, пакінем лагер і пастараемся зрабіць гэта так, каб хітры мінг пайшоў па нявернаму следу; у адваротным выпадку заўтра ў гэты час нашы скальпы будуць ужо сохнуць перад лагерам Манкальма.

Страшнае папярэджанне, якое Сакалінае Вока выказаў са спакоем чалавека, прызвычаенага глядзець небяспецы проста ў вочы, напомніла Дункану пра важнасць узятага на сябе абавязку. Ён азірнуўся навакол, стараючыся пранізаць вачыма цемру, якая рабілася ўсё гусцейшай пад заслонай лесу. Яму ўжо ўяўлялася, што яго бездапаможныя спадарожніцы хутка апынуцца ў руках дзікіх ворагаў, якія, нібы драпежныя звяры, чакалі толькі цемры, каб з упэўненасцю і без перашкоды напасці на іх.

Яго ўзрушанае ўяўленне, ашуканае няверным святлом, ператварала ў чалавечую постаць кожны хісткі куст, кожны корч. Яму здавалася, быццам страшэнныя, лютыя твары выглядаюць з-пад галін і сочаць, не адрываючыся, за кожным крокам яго сяброў.

— Што рабіць? — бездапаможна запытаў Дункан. — Не кідайце мяне, сябры, застаньцеся, каб абараніць дзяўчат, якіх я ахоўваю. І не саром-