Старонка:Апошні з магікан.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цеся: патрабуйце ад мяне якой вы хочаце ўзнагароды.

Але ні Сакалінае Вока, ні індзейцы не звярнулі ўвагі на гэтую палкую просьбу. Яны вялі гутарку паміж сабой.

Праўда, яны гаварылі ціха, амаль шэптам, але Хейвард лёгка адрозніваў усхваляваны голас малодшага воіна ад спакойнай гаворкі яго старэйшых субяседнікаў. Яны, як відаць, абмяркоўвалі нейкі план падарожнікаў. Дункана, вядома, цікавіў прадмет іхнай гутаркі, але яго таксама непакоіла тое, што зацягваўся час; ён падышоў бліжэй да сваіх спадарожнікаў і яшчэ раз прапанаваў гэтым людзям узнагароду. Але белы паляўнічы толькі махнуў рукой, потым прамовіў па-англійску, нібы гаворачы самому сабе:

— Ункас мае рацыю: бясчэсна зрабілі-б мы, пакінуўшы бездапаможных дзяўчат на волю лёсу, хоць-бы з-за нашага ўмяшання мы страцілі назаўсёды наша надзейнае патаемнае сховішча. Калі вы хочаце выратаваць вашых спадарожніц ад ядавітых зубоў самых небяспечных змей, джэнтльмен, не трацьце часу і пакіньце вагацца.

— Ці можна сумнявацца ў тым, што я хачу іх выратаваць? Хіба я не абяцаў вам узнагароду?

— Не прапануйце мне грошай, — спакойна спыніў яго Сакалінае Вока, — можа вы не дажывеце да таго часу, каб выканаць сваё абяцанне, а я — каб скарыстаць яго. Магікане і я, мы зробім усё, што можна, каб выратаваць вас. Але перш вы павінны даць мне два абяцанні, ад свайго імя і ад