Старонка:Апошні з магікан.pdf/449

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Няхай благаславіць цябе бог, — прамовіў суровы жыхар лясоў, апускаючы галаву.

Але ён зараз-жа ўзняў яе і, гледзячы сумнымі вачыма на юнака, дадаў:

— Я любіў вас абодвух — цябе і твайго бацьку, Ункас. Скажы Сагамору, што ў самыя трывожныя хвіліны я ніколі не забываўся на яго. Што-ж датычыць цябе, думай часам пра мяне, калі будзеш ісці па шчаслівай дарозе. Ты знойдзеш маю стрэльбу ў тым месцы, дзе мы схавалі яе; вазьмі яе і пакінь сабе на памяць; і слухай, хлапец, паколькі вашы звычаі не адмаўляюць помсты, смела пускай у справу гэтую стрэльбу, супроць мінгаў; гэта крыху аслабіць гора, якое прынясе табе страта, і супакоіць тваю душу. Гурон, я прымаю тваю прапанову; вызвалі гэтую жанчыну. Я твой палонны.

Пры гэтай вялікадушнай прапанове ў натоўпе пачуўся ціхі, але ясны шэпт ухвалення; нават самыя лютыя з дэлавараў выказвалі ўхваленне, убачыўшы такую мужную рашымасць. Магуа спыніўся, і адзін момант здавалася, быццам ён захістаўся. Але, зірнуўшы на Кору вачыма, у якіх лютасць неяк дзіўна спалучалася з выразам звахопленага здзіўлення, ён прыняў канчатковае рашэнне.

Ён выказваў сваю пагарду да прапановы разведчыка, ганарыста закінуў галаву і сказаў цвёрдым, упэўненым голасам:

— Хітрая Лісіца — вялікі правадыр; ён не мяняе сваіх рашэнняў. Пойдзем, — звярнуўся ён да палон-