Старонка:Апошні з магікан.pdf/450

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

най, кладучы руку ёй на плячо, — гурон не пусты балбатун; мы ідзем.

Дзяўчына адхіснулася з ганарлівым, поўным жаночай вартасці выглядам; яе цёмныя вочы заблішчэлі, яркі румянец, падобны да развітальнага праменя заходзячага сонца, разліўся па яе твару.

— Я ваша палонная, і калі надыйдзе час, я буду гатова ісці хоць-бы на смерць, — холадна прамовіла яна і, зараз-жа павярнуўшыся да Сакалінага Вока, дадала: — Ад душы дзякую вам, вялікадушны паляўнічы! Ваша прапанова бескарысная, я не матла-б прыняць яе; але вы можаце зрабіць мне паслугу большую, чым тая, якую вы так вялікадушна мне прапаноўвалі. Гляньце на гэтае няшчаснае, знясіленае дзіця! Не пакідайце яе, пакуль яна не дабярэцца да месца, дзе жывуць яе сябры. Я не буду казаць, — дадала яна, моцна паціскаючы жорсткую руку разведчыка, — што яе бацька ўзнагародзіць вас, — падобныя да вас людзі адносяцца з пагардай да ўзнагароды, — але ён будзе дзякаваць і благаслаўляць вас. Божа мой, калі-б я магла пачуць благаславенне з яго вуснаў у гэтую жахлівую хвіліну!

Голас яе раптам спыніўся; яна маўчала на працягу некалькіх хвілін, потым падышла да Дункана, які як і раней падтрымліваў яе сястру, страціўшую прытомнасць, і дадала больш спакойным тонам:

— Мне астаецца яшчэ звярнуцца да вас. Няма чаго казаць вам, каб вы бераглі скарб, якім будзеце валодаць. Яна добрая, пакорлівая, мілая, якой толькі можа быць смертная істота. У ёй няма