Старонка:Апошні з магікан.pdf/391

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго вар’яцтва і, выбегшы з хаціны, узнялі на ногі ўсіх жыхароў лагера.

Як толькі пачуліся гукі трывогі, дзвесце чалавек ужо былі на нагах, гатовыя кінуцца ў бой або ў пагоню за ворагам. Вестка пра бегства палоннага хутка разнеслася, і ўсе члены племя, з нецярплівасцю чакаючы распараджэнняў начальнікаў, сабраліся вакол хаціны, дзе звычайна адбываліся нарады. Зразумела, што прысутнасць хітрага, разумнага Магуа аказалася неабходнай пры такім нечаканым здарэнні. Імя яго зараз пачало перадавацца з вуснаў у вусны, і ўсе са здзіўленнем азіраліся навакол, не знаходзячы яго сярод натоўпу. Накіравалі пасланцоў у хаціну, дзе ён жыў, з патрабаваннем, каб ён з’явіўся безадкладна.

У той-жа час самым вёрткім і лоўкім з маладых воінаў загадана было пад прыкрыццём лесу абыйсці прагаліну, каб пераканацца, ці не задумляюць чаго-небудзь супроць гуронаў іх падазроныя суседзі-дэлавары. Жанчыны і дзеці мітусіліся; ва ўсім лагеры панавала вялікае ўзрушэнне. Але паступова агульная трывога пачалася сунімацца, і цераз некалькі хвілін старэйшыя правадыры сабраліся ў хаціне для важнай нарады.

Моцны шум галасоў апавясціў аб набліжэнні атрада. Натоўп расступіўся, і некалькі воінаў увайшлі ў хаціну, несучы на руках няшчаснага чараўніка, якога Сакалінае Вока так доўга трымаў у няволі.

Гуроны па-рознаму адносіліся да гэтага чалавека: некаторыя з іх цалкам верылі ў сілу чараў-