Старонка:Апошні з магікан.pdf/392

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніка, другія лічылі яго ашуканцам. Але цяпер усе слухалі яго з найвялікшай увагай. Какі ён скончыў свой кароткі расказ, выступіў бацька хворай жанчыны і ў сваю чаргу расказаў усё, што яму было вядома. Гэтыя два расказы далі належны напрамак пошукам, да якіх гуроны зараз-жа прыступілі са сваёй звычайнай асцярожнасцю.

Яны даручылі агледзець пячору самым разумным і храбрым воінам. Паколькі нельга было траціць часу, воіны зараз-жа ўсталі і моўчкі вышлі з хаціны. Калі яны дайшлі да ўваходу ў пячору, малодшыя прапусцілі наперад старэйшых, і ўсе пайшлі па нізкай, цёмнай галерэі, гатовыя, у выпадку патрэбы, аддаць жыццё і ў той-жа час баючыся невядомага праціўніка.

Першае памяшканне ў пячоры было па-ранейшаму хмурым і маўклівым. Хворая ляжала на тым-жа месцы і ў той-жа позе, хоць сярод атрада былі людзі, якія ўласнымі вачыма бачылі, як яе выносіў у лес «лекар белых людзей». Зараз-жа вочы ўсіх прысутных накіраваліся на бацьку хворай. Раззлаваны гэтым нямым абвінавачаннем і ў глыбіні душы збянтэжаны такой незразумелай акалічнасцю, правадыр падышоў да пасцелі і недаверліва зірнуў у твар хворай, нібы сумняваючыся, ці яна гэта. Дачка яго была мёртвай.

Натуральнае пачуццё гора перамагло на момант усе астатнія пачуцці, і стары воін прыкрыў вочы рукой. Потым ён авалодаў сабой, зірнуў на сваіх таварышоў і, паказваючы на труп, сказаў на мове свайго народу: