Старонка:Апошні з магікан.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аленевых сцежак, і ўсе гэтыя сцежкі накіроўваюцца або да рэк або да саляных ям, адным словам, да пунктаў, вядомых кожнаму; апрача таго, і гусі не ўсе яшчэ пераляцелі да канадскіх водаў. Дзіўна, вельмі дзіўна, што індзеец заблудзіўся паміж Гарыканам і лукавінай ракі. Ці не магаук ён?

— Па нараджэнню не, хоць гэтае племя ўзяло яго да сябе. Мне здаецца, яго радзіма паўночней, і ён належыць да індзейцаў, якіх вы называеце гуронамі.

— Э! — у адзін голас ускрыкнулі чырвонаскурыя таварышы белага паляўнічага. Да таго часу яны сядзелі нерухома і, як відаць, безуважна адносіліся да ўсяго, што адбывалася, а ў гэты момант магікане ўскочылі, і дапытлівасць бліснула ў іх вачах.

— Гурон? — паўтарыў сурова разведчык і зноў, не утойваючы недавер’я, пакачаў галавой. — Гэта здрадніцкае, жульніцкае племя; гурон астаецца гуронам, хто-б не прыняў яго да сябе. Ніякімі сродкамі вы нічога не зробіце з яго; ён заўсёды будзе баязліўцам і валацугай! Калі вы даверыліся аднаму з гэтых людзей, магу толькі здзівіцца, што ён яшчэ не прымусіў вас патрапіць на цэлую зграю.

— Гэтага няма чаго баяцца, бо форт Уільям-Генры ўсяго на адлегласці некалькіх міль ад нас. Апрача таго, вы забыліся, што наш праваднік цяпер магаук, што ён служыць нашай арміі і стаў нашым прыяцелем.