Старонка:Апошні з магікан.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарогу, як сабака губляе след аленя, калі паміж ім і зверам рассцілаецца возера Гарыкан. Уільям-Генры!.. Божа мой! Калі вы прыяцелі караля і ў вас ёсць справы да каралеўскай арміі, лепш накіроўвайцеся па цячэнню ракі да форта Эдуард і скажыце аб тым, што вам патрэбна, Вэбу, які сядзіць у гэтай крэпасці замест таго, каб прабіцца ў цясніны і прагнаць дзёрзкага француза ў яго бярлогу за Шампленам.

Падарожнік нічога не адказаў на гэтую дзіўную прапанову, бо другі коннік выехаў з гушчару і, абагнаўшы яго, сказаў, звяртаючыся да паляўнічага:

— З таго месца, куды вы цяпер раіце нам накіравацца, мы выехалі сёння раніцой.

— Значыць, вы раней страцілі зрок, а потым ужо заблудзіліся, бо дарога праз волак шырынёй па крайняй меры ў два сажні, — шырэйшая, бадай чым лонданскае шасе.

— Мы не будзем спрачацца наконт якасцей ваеннай дарогі, — з усмешкай сказаў Хейвард. — Лічу, у гэты момант дастаткова сказаць вам, што мы даверыліся правадніку-індзейцу, які абяцаў правесці нас бліжэйшай, хоць і глухой сцежкай. Але, выявілася, што ён дрэнна ведаў яе, і цяпер мы не разумеем, дзе апынуліся.

— Індзеец, які заблудзіўся ў лесе? — скаэаў паляўнічы і з сумненнем пакачаў галавой. — Ён заблудзіўся ў такі час, калі сонца пячэ верхавіны дрэў, а ручаі напоўнены да краёў; калі мох кожнай бярозы можа сказаць, у якім баку неба загарыцца ўвечары паўночная зорка? У лясах шмат