Старонка:Апошні з магікан.pdf/386

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

люш, ён лёгка мог пры святле зорак сыйсці за спевака, бо па росту яны не вельмі адрозніваліся адзін ад аднаго.

— Скажыце, вы схільны паддавацца пачуццю баязлівасці? — запытаў ён спевака, жадаючы добра абмеркаваць усю справу, перш чым рабіць якія- небудзь распараджэнні.

— Мае заняткі мірныя, а мой характар, асмельваюся спадзявацца, вельмі схільны да літасці і любві, — адказаў Давід, крыху пакрыўджаны такой простай атакай яго мужнасці, — але ніхто не можа сказаць, каб я калі-небудзь, нават у цяжкіх выпадках, забываўся на веру ў бога.

— Галоўная небяспека для вас будзе ў той момант, калі дзікуны ўбачаць, што іх ашукалі. Калі вас не заб’юць адразу, вас выратуе тое, што яны лічаць вас чалавекам не ў сваім розуме; тады ў вас будуць усе падставы, каб памерці ў сябе на пасцелі. Калі-ж вы астанецеся тут, то павінны сесці ў ценю і выдаваць сябе за Ункаса да таго часу, пакуль хітрыя індзейцы не выкрыюць ашуканства; тады, як я ўжо вам казаў, надыйдзе для вас час пакуты. Дык вось, выбірайце: уцякаць ці аставацца тут.

— Я астануся тут замест дэлавара, — цвёрда сказаў Давід. — Ён змагаўся за мяне храбра і вялікадушна, і я гатоў зрабіць для яго не толькі гэта, але і значна большае.

— Вы разважаеце, як мужчына. Апусціце галаву і падкурчце ногі; іх надзвычайная даўжыня можа занадта рана выдаць ісціну. Маўчыце як мага больш, а затым добра-б было, калі-б вы