Старонка:Апошні з магікан.pdf/385

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Чаму?

— Каб змагацца разам з братам майго бацькі і памерці з братам дэлавараў.

— Так, хлопчык, — сказаў Сакалінае Вока, сціскаючы руку Ункаса сваімі жалезнымі пальцамі, — калі-б ты пакінуў мяне, гэта быў-бы ўчынак, больш варты мінга, чым магікана. Але я лічыў патрэбным зрабіць табе гэтую прапанову, бо маладосць любіць жыццё. Ну, там, дзе нічога не зробіш баявой храбрасцю, даводзіцца пускаць у справу хітрасць. Надзявай скуру мядзведзя; я не сумняваюся, што ты можаш выканаць гэтую ролю амаль таксама добра, як і я.

Ункас моўчкі і хутка апрануўся ў скуру жывёлы і пачаў чакаць распараджэнняў свайго старога таварыша.

— Ну, прыяцель, — сказаў Сакалінае Вока, звяртаючыся да Давіда, — перамена адзення будзе вельмі выгаднай для вас, бо вы дрэнна падрыхтаваны для жыцця ў пустыні. Вось вазьміце маю паляўнічую кашулю і шапку і дайце мне вашу коўдру і капялюш. Вы павінны даверыць мне вашу кнігу, акуляры і свістульку. Калі сустрэнемся калі-небудзь у лепшы час, вы атрымаеце ўсё гэта назад і вялікую падзяку ў прыдачу.

Давід разлучыўся з усімі пералічанымі рэчамі з такой ахвотай, якая магла-б зрабіць вялікі гонар яго шчодрасці, калі-б не тая акалічнасць, што перамена гэтая была яму выгодна ў многіх адносінах. Сакалінае Вока зараз-жа надзеў вопратку Гамута; калі акуляры схавалі яго трывожныя вочы, а на галаве з’явіўся трохкутны капя-