Старонка:Апошні з магікан.pdf/379

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Няўжо ты так хутка забыўся, ад каго атрымаў той ідыёцкі інструмент, што ў цябе ў руцэ?

— Няўжо гэта можа быць? — усклікнуў Давід. Ён дыхаў лягчэй з таго часу, як ісціна пачала выяўляцца перад ім.

— Ну, ну, — сказаў Сакалінае Вока, адкідваючы мядзвежую галаву і паказваючы свой сумленны твар, каб пераканаць свайго нерашучага таварыша; вы можаце ўбачыць скуру, хоць і не такую белую, як у далікатных дзяўчат, але ўсё-ж такую, чырвонае адценне якой вынікае ад нябесных вятроў і ад сонца. А цяпер за справу.

— Раскажыце мне пра дзяўчыну і пра юнака, які знайшоў яе так смела.

— Яны шчасліва ўніклі тамагаукаў. Але ці не можаце вы паказаць мне, дзе Ункас?

— Малады чалавек у палоне, і я вельмі трывожуся, што лёс яго вырашаны. Я моцна шкадую, што чалавек з такімі добрымі схільнасцямі павінен памерці невукам. Я знайшоў надзвычай добры гімн…

— Ці можаце вы правесці мяне да яго?

— Задача не цяжкая, — нерашуча адказаў Давід, — але я баюся, што ваша прысутнасць хутчэй пагоршыць, чым палепшыць, яго няшчаснае становішча.

— Не трацце слоў, а вядзіце мяне, — сказаў Сакалінае Вока, хаваючы зноў твар. Ён паказаў прыклад Давіду, першым вышаўшы з хаціны.

Хаціна, у якой быў памешчаны Ункас, знаходзілася ў самым цэнтры паселішча і была разме-