Старонка:Апошні з магікан.pdf/380

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчана так, што да яе нельга было ні падыйсці, ні выйсці з яе незаўважаным. Але Сакалінае Вока і не думаў хавацца. Разлічваючы на сваё перадзяванне і на ўменне выканаць узятую ім на сябе ролю, ён пайшоў па адкрытай простай дарозе. Позні час быў для яго аховай. Дзеці іх ужо спалі глыбокім сном; усе жанчыны і большасць воінаў разышліся на ноч па хацінах. Толькі чацвёра-пяцёра воінаў аставаліся яшчэ ля дзвярэй цямніцы Ункаса, пільна назіраючы за палонным.

Калі воіны ўбачылі Гамута ў суправаджэнні істоты, апранутай у маскараднае адзенне ўсім вядомага чараўніка, яны ахвотна прапусцілі іх абодвух, але не выявілі ніякага жадання адыйсці. Наадварот, іх, напэўна, цікавіла, што будуць рабіць тут дзіўныя прышэльцы — чараўнік і вар’ят.

З прычыны таго, што разведчык не мог размаўляць з гуронамі на іх мове, яму прышлося даручыць Давіду весці гутарку. Не гледзячы на ўсю сваю наіўнасць, Гамут вельмі добра выканаў данае яму даручэнне і нават перавысіў усе чаканні свайго настаўніка.

— Дэлавары — баязлівыя жанчыны! — крыкнуў ён, звяртаючыся да індзейца, які не вельмі добра разумеў мову, на якой ён гаварыў. — Інгізы, мае дурні землякі, загадалі ім узяцца за тамагаук і забіваць сваіх бацькоў у Канадзе, і яны забыліся свой род. Жадаў-бы мой брат бачыць, як Быстраногі Алень будзе плакаць перад гуронамі, стоячы ля слупа?

Усклік «хуг!» выразіў задавальненне, якое ад чуў-бы гурон, убачыўшы такую слабасць.