Старонка:Апошні з магікан.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бачу і не чую: ні кроку жывёл, ні тупату чалавечых ног. Ага! Вось трэск сухога галля! Цяпер і я чую, як зашамацелі кусты. Так, так, шум крокаў! Я яго палічыў за гул рэву вадападаў. Але вось і людзі. Божа, абарані іх ад іракезаў!


РАЗДЗЕЛ ІV

Ледзь толькі разведчык змоўк, як паказаўся першы коннік невялікага атрада.

Праз палянку бегла адна з тых звілістых сцежак, якія пратоптваюць алені на сваім шляху да вадапою; яна даходзіла да самай рэчкі каля таго месца, дзе адпачывалі белы паляўнічы і яго чырвонаскурыя таварышы. Па сцежцы павольна ехалі падарожнікі, з’яўленне якіх у глыбіні гэтых непраходных лясоў здавалася вельмі дзіўным. Сакалінае Вока зрабіў некалькі крокаў насустрач ім.

— Хто вы? — запытзўся разведчык, нібы незнарок падняўшы левай рукой стрэльбу, прыклаўшы ўказальны палец правай да курка і ў той-жа час стараючыся, каб у гэтым руху не было пагрозы.

— Прыяцелі закона і караля, — адказаў коннік, што ехаў наперадзе астатніх. — З усхода сонца мы едзем у ценю гэтага лесу і вельмі стаміліся.

— Значыць, вы заблудзіліся? — спыніў яго Сакалінае Вока.

— Вось іменна; ці не ведаеце вы, як далёка адсюль да каралеўскага форта Уільям-Генры?

— О! — усклікнуў белы паляўнічы і засмяяўся, але вельмі хутка спыніў неасцярожны гучны смех, баючыся прыцягнуць увагу ворагаў. — Вы згубілі