Старонка:Апошні з магікан.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ункас спрытна адскочыў ад раз’юшанага аленя і ўмомант пранізаў яго шыю нажом. Алень скокнуў да берагу ракі і паваліўся, афарбоўваючы сваёю крывёю ваду.

— Справа зроблена са спрытнасцю індзейца, — сказаў Сакалінае Вока, бязгучна смеючыся. — Прыемна глядзець на такое відовішча! Але ўсё-ж страла добрая толькі на блізкай адлегласці, і ў дапамогу ёй патрэбен нож.

— Га! — прамовіў яго субяседнік і ўмомант павярнуўся, нібы сабака, які пачуў дзічыну.

— Клянуся богам, здаецца, сюды ідзе цэлае стада, — заўважыў Сакалінае Вока, і яго вочы заблішчэлі. — Калі алені падыйдуць на адлегласць стрэлу, я ўсё-ж такі пушчу ў іх некалькі куль, хоць-бы ўвесь Саюз шасці плямён пачуў грукат стрэлаў. Што ты чуеш, Чынгачгук? Для майго слуху лясныя гушчары маўчаць.

— Паблізу толькі адзін алень, ды і той забіты, — сказаў індзеец і нахіліўся так нізка, што яго вуха амаль дакранулася да зямлі. — Але я чую гукі крокаў.

— Можа ваўкі гналі гэтага аленя і цяпер бягуць па яго слядах?

— Не. Набліжаюцца коні белых, — адказаў Чынгачгук, ганарліва выпрастаўся і прыняў ранейшую позу. — Сакалінае Вока, гэта твае браты. Пагавары з імі.

— Добра; я звярнуся да іх на такой англійскай мове, што самому англійскаму каралю не было-б сорамна адказаць мне, — сказаў паляўнічы на той мове, чыстатой якой ён хваліўся. — Але я нічога не