Старонка:Апошні з магікан.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кустоў і зарасніку траў, ён бясшумна прыклаў да цецівы стралу, рогі заварушыліся; здавалася, алень адчуў у паветры блізкасць небяспекі. Яшчэ секунда і цеціва зазвінела. Страла бліснула ў паветры. Раненая жывёла выскачыла з галін і нагнула галаву, пагражаючы нанесці ўдар скрытаму ворагу.