Старонка:Апошні з магікан.pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Выслухайце мяне, — спыніў яго Дункан. — Ад гэтага вернага спадарожніка вы даведаліся, што індзейцы належаць да двух плямён, калі не да двух розных народаў. У аднаго з гэтых плямён, у таго, якое вы лічыце галіной дэлавараў, знаходзіцца тая, каго вы называеце «цёмнавалосай»; другая, малодшая, безумоўна, у нашых адкрытых ворагаў, гуронаў. Мой абавязак — яе вызваліць. Таму, пакуль вы будзеце весці перагаворы аб вызваленні адной з сясцёр, я зраблю ўсё, каб выратаваць другую, або памру.

Агонь мужнасці блішчэў у вачах маладога воіна, уся фігура Дункана набыла ўнушальны выгляд. Сакалінае Вока, які вельмі добра ведаў хітрасці індзейцаў, прадбачыў усе небяспекі, што пагражалі маладому чалавеку, але не ведаў, як супраціўляцца гэтаму раптоўнаму рашэнню.

Быць можа, яму і спадабалася адважнасць юнака. Як-бы там ні было, замест таго, каб супярэчыць намеру Дункана, ён раптам змяніў свой настрой і стаў дапамагаць выкананню яго плана.

— Ну, — прамовіў ён з дабрадушнай усмешкай, — алень, які хоча ісці ў ваду, павінен ісці наперадзе, а не ззаду іншых. У Чынгачгука хопіць фарбаў усякіх колераў. Сядайце на бервяно, і, я гатоў паставіць у заклад жыццё, ён хутка зробіць з вас сапраўднага дурня, так што дагодзіць вам.

Дункан згадзіўся, і магікан, які ўвесь час уважліва прыслухоўваўся да іх гутаркі, ахвотна ўзяўся за справу. Спрактыкаваны ва ўсіх хітрасцях свайго племя, ён быстра і лоўка размаляваў