Старонка:Апошні з магікан.pdf/317

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

юнака ўзорамі, якія на мове індзейцаў азначаюць дружбу і весялосць. Ён старанна ўнікаў усякіх ліній, якія маглі быць палічаны за патаемную схільнасць да вайны; з другога боку, дзікун старанна намаляваў усе адзнакі, якія выражалі дружбу.

Пасля гэтага Дункан быў адзеты належным чынам, так што сапраўды яго можна было палічыць за штукара, які бадзяецца сярод саюзных і прыязных плямён.

Калі вырашылі, што Дункан дастаткова размаляваны, разведчык даў яму некалькі парад, умовіўся наконт сігналаў і прызначыў месца спаткання. Разлука Мунро з яго маладым сябрам была сумная, хоць стары перанёс разлучэнне з раўнадушшам, не ўласцівым яго палкаму, сумленнаму характару пры больш здаровым душэўным стане. Разведчык адвёў Хейварда ўбок і сказаў яму, што збіраецца пакінуць старога ў якім-небудзь бяспечным месцы пад назіраннем Чынгачгука, а сам пойдзе з Ункасам на разведку сярод народа, які ён мае падставу лічыць дэлаварамі. Потым ён зноў аднавіў свае навучанні і парады і скончыў іх, сказаўшы ўрачыста і цёпла:

— А цяпер няхай благаславіць вас неба! Вы выявілі мужнасць, і яна мне падабаецца, бо гэта дар юнасці з палкай крывёю і адважным сэрцам. Але паслухайце перасцярогі спрактыкаванага чалавека. Каб перамагчы мінга, вам давядзецца пусціць у справу ўсю сваю мужнасць і розум, больш востры, чым той, якога можна набрацца з кніг. Няхай благаславіць вас бог! Калі гуронам удасца зняць ваш скальп, паверце чалавеку, якога