Старонка:Апошні з магікан.pdf/315

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што не хоча выслухоўваць далейшых пярэчанняў, і потым гаварыў больш спакойным тонам:

— Я магу пераапрануцца; змяніце мой выгляд; размалюйце мяне, калі жадаеце; адным словам, ператварыце мяне ў каго хочаце, хоць-бы нават у дурня!

— Калі вы пасылаеце атрады на вайну, я думаю, што вы, па крайняй меры, лічыце патрэбным устанавіць пэўныя знакі і месцы для прыпынкаў, каб тыя, хто змагаецца на вашым баку, маглі ведаць, дзе і калі яны могуць сустрэць прыяцеля, — прамармытаў разведчык.