Старонка:Апошні з магікан.pdf/314

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біцца, мы выклічам яго сігналам на нараду. Вы здолееце адрозніць карканне крумкача ад світу казадоя, друг мой?

— Гэта прыемная птушка, — адказаў Давід, — у яе далікатныя, сумныя ноты, але спявае яна вельмі адрывіста і не ў такт.

— Ну, калі вам падабаецца яе свіст, то няхай ён будзе вам сігналам. Памятайце-ж: калі вы пачуеце тры разы падрад свіст казадоя, вы павінны прыйсці ў кусты, дзе, можна меркаваць, знаходзіцца гэтая птушка.

— Пачакайце, перапыніў яго Хейвард, — я пайду з ім.

— Вы! — здзіўлена ўскрыкнуў Сакалінае Вока. — Хіба вам надакучыла бачыць, як заходзіць сонца і як яно ўсходзіць?

— Давід — жывы доказ, што гуроны могуць быць літасцівымі.

— Так, але Давід можа пускаць у справу сваю глотку так, як гэтага не зробіць ні адзін чалавек у сваім розуме.

— Я таксама магу разыграць вар’ята, шалёнага героя, наогул каго і што хочаце, каб вызваліць тую, якую кахаю. Не супярэчце мне, усёроўна я зраблю так, як вырашыў.

Сакалінае Вока глядзеў некаторы час на маладога чалавека ў маўклівым здзіўленні. Але Дункан, які да гэтага часу амаль цалкам падначальваўся разведчыку з пашаны да яго спрыту і аказаных паслуг, цяпер набыў выгляд начальніка, пярэчыць якому было нялёгка. Ён махнуў рукой у знак таго,