Старонка:Апошні з магікан.pdf/313

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мы выявілі тое, што, па волі неба, можа прынесці нам дабро або зло. Наш друг Чынгачгук — Сагамор дэлавараў і вялікі правадыр Чарапах! З слоў спевака ясна, што некаторыя індзейцы гэтага племя знаходзяцца сярод народа, пра які ён гаворыць; мы ідзем па небяспечнаму шляху, бо прыяцель, які зрабіўся здраднікам, часта бывае мацнейшым за ворага.

— Растлумачце, — сказаў Дункан.

— Гэта даўняя, сумная гісторыя, і я не люблю думаць пра яе, бо нельга адмаўляць, што галоўнае зло было зроблена тут людзьмі з белай скурай. Але скончылася ўсё тым, што браты паднялі тамагаукі супроць братоў, а мінгі і дэлавары пайшлі па аднаму шляху.

— Дык вы мяркуеце, што Кора жыве сярод гэтага племя?

Разведчык сцвярджальна кіўнуў галавой, хоць, як відаць, хацеў унікнуць далейшай гутаркі на гэтую цяжкую тэму. Нецярплівы Дункан стаў спехам прапаноўваць адважныя спробы для вызвалення сясцёр. Мунро, страсянуўшы з сябе апатыю, выслухоўваў вар’яцкія планы маладога чалавека з павагай, якая не падыходзіла да яго сівых валасоў і сталага ўзросту. Разведчык даў магчымасць закаханаму выказаць сваю палкасць і потым знайшоў спосаб пераканаць яго ў тым, што спяшацца ў справе, якая патрабуе поўнага спакою і найвялікшай мужнасці, было-б проста вар’яцтвам.

— Добра было-б, — дадаў ён, — калі-б гэты чалавек вярнуўся ў лагер індзейцаў і паведаміў маладых дзяўчат аб нашым набліжэнні; калі спатрэ-