Старонка:Апошні з магікан.pdf/308

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Сёння ён хадзіў на паляванне на аленяў са сваімі людзьмі; а заўтра, як я чуў, яны пойдуць далей у гэтыя лясы і бліжэй да граніц Канады. Старэйшая дзяўчына адпраўлена да суседняга племя, хаціны якога знаходзяцца за чорнай вяршыняй той гары; малодшая-ж пакінута з жанчынамі гуронаў, жыллё якіх размешчана на адлегласці толькі двух міль адсюль, на пласкагор’і.

— Аліса, мая бедная Аліса! — прамармытаў Хейвард. — Яна страціла апошняе суцяшэнне — падтрымку сястры!

— Вось іменна. Але калі хвала і боскія псалмы могуць уцешыць засмучаную душу, яна не пакутвала.

— Хіба музыка прыносіць ёй задавальненне?

— Самае сур’ёзнае, самае ўзвышанае задавальненне; хоць я павінен прызнацца, што, не гледзячы на ўсе мае старанні, дзяўчына плача часцей, чым смяецца. У такія хвіліны я ўнікаю настойваць на свяшчэнных спевах; але бываюць салодкія, спакойныя гадзіны добрага настрою, калі вушы дзікуноў здзіўляюцца ўзнашэннем нашых галасоў.

— А чаму вам дазваляюць хадзіць усюды бесперашкодна?

Давід прыняў выгляд скромнай пакорлівасці, адказваючы:

— Такому чарвяку, як я, няма чым выхваляцца. Але хоць сіла псалмаспеваў загубілася ў страшным крывавым полі, цераз якое нам давялося прайсці, яна аказала свой уплыў нават на душы