Старонка:Апошні з магікан.pdf/309

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

язычнікаў, і мне дазваляюць прыходзіць і ісці, куды хочаш.

Разведчык рассмяяўся і, пастукаўшы сябе па ілбе, даў, быць можа, больш здавальняючае тлумачэнне дзіўнай спагадлівасці дзікуноў:

— Індзейцы ніколі не чапаюць чалавека, калі ён не ў сваім розуме. Але чаму, калі перад вамі быў вольны шлях і вы маглі-б вярнуцца па сваіх уласных слядах (яны-ж крыху яснейшыя, чым сляды вавёркі), вы не прынеслі вестак каму трэба?

Давід адказаў усё з тым-жа ціхамірным выглядам:

— Хоць душа мая ўзрадавалася-б, калі-б мне давялося яшчэ раз наведаць жыллё хрысціян, ногі мае не маглі вяртацца назад, калі даручаныя мне далікатныя душы мучыліся ў палоне і смутку.

Цяжка было зразумець замыславатую мову Давіда, але шчыры, поўны цвёрдасці выраз яго вачэй і румянец, які ўспыхнуў на яго сумленным твары, не пакідалі ніякага сумнення. Ункас падышоў бліжэй да Давіда і ўхвальна зірнуў на яго. Сакалінае Вока падаў спеваку псалмоў яго каштоўны інструмент.

— Вось, друг, я хацеў распаліць агонь тваёй свістулькай, але калі яна дарагая табе, бяры і валяй ва-ўсю.

Гамут узяў свой камертон, выказаўшы сваё задавальненне настолькі, насколькі дазвалялі, па яго думцы, выконваемыя ім важныя абавязкі. Паспрабаваўшы некалькі разоў яго вартасці і параўнаўшы са сваім голасам, ён пераканаўся, што камертон не сапсаваўся, і выказаў сур’ёзны намер праспяваць