Старонка:Апошні з магікан.pdf/275

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пачуццяў усякае адценне лютасці знікла з твара Сагамора.

На працягу цэлай гадзіны індзейцы выказвалі адзін аднаму свае лепшыя пачуцці; потым Чынгачгук абвясціў намеры легчы спаць, ухутаў галаву шарсцянай коўдрай і выцягнуўся на сырой зямлі. Весялосць Ункаса ўмомант знікла. Юнак старанна сабраў вугалле так, каб іх цяпло сагравала ногі бацькі, і знайшоў сабе месца прылегчы сярод руін.

Хейвард, падбадзёраны пачуццём бяспекі, якое выяўлялі вопытныя жыхары лясоў, паследаваў іх прыкладу, і задоўга да поўначы людзі, якія ляжалі сярод руін крэпасці, заснулі моцным сном.


РАЗДЗЕЛ ХХ

На небе яшчэ блішчэлі зоркі, калі Сакалінае Вока разбудзіў людзей, якія спалі. Мунро і Хейвард ускочылі на ногі, як толькі пачулі яго голас ля ўваходу ў шалаш, дзе яны правялі ноч. Вышаўшы са свайго прытулку, яны ўбачылі разведчыка, які чакаў іх. Замест усякага прывітання іх разумны праваднік зрабіў многазначны жэст, заклікаючы да маўчання.

— Не кажыце ні слова, — шапнуў Сакалінае Вока, калі яны падышлі бліжэй. — Голас белага рэдка можа прыстасавацца да цішыні лесу, як мы бачым гэта на прыкладзе гэтага вартага жалю спевака. Ну, — казаў ён далей, накіроўваючыся да закрытага месца крэпасці, — спусцімся ў роў з гэтага боку. Старайцеся ступаць па каменнях і па бярвеннях.