Старонка:Апошні з магікан.pdf/274

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і, як відаць, настайваў на неабходнасці пайсці быстра, не пакідаючы за сабой слядоў.

Магікане слухалі ўважліва. Упэўненая гутарка Сакалінага Вока аказала сваё дзеянне, і пад канец словы разведчыка суправаджаліся звычайнымі ўхвальнымі ўсклікамі. Карацей кажучы, Ункас і яго бацька, цалкам перакананыя довадамі Сакалінага Вока, адмовіліся ад думкі, выказанай імі раней. Як толькі пытанне было вырашана, усе спрэчкі ўмомант былі забыты. Сакалінае Вока, не звяртаючы ўвагі на ўхваленне, якое выяўлялася ў вачах яго слухачоў, спакойна выцягнуўся на ўвесь свой высокі рост перад патухаючым агнём і заплюшчыў вочы.

Магікане, якія ўвесь час былі занятыя чужымі інтарэсамі, скарысталі гэты момант, каб падумаць і пра сябе. Голас суровага індзейскага правадыра адразу зрабіўся мякчэйшым, і Чынгачгук пачаў размаўляць з сынам пяшчотным, ласкавым, жартаўлівым тонам. Ункас радасна адказаў на прыязныя словы бацькі, і перш чым цяжка захроп разведчык, апавясціўшы, што ён заснуў, у абліччы яго спадарожнікаў адбылася поўная перамена.

Немагчыма выказаць музычнасць іх мовы, асабліва прыкметную ў часе смеху і ў ласкавых словах; дыяпазон іх галасоў — у асаблівасці голаса юнака — быў здзіўляючым: ад самага глыбокага баса ён пераходзіў да тонаў амаль жаночай далікатнасці. Вочы бацькі з яўным захапленнем сачылі за плаўнымі, гнуткімі рухамі сына; ён усміхаўся ўсякі раз у адказ на захапляючы ціхі смех Ункаса. Пад уплывам пяшчотных бацькаўскіх