Старонка:Апошні з магікан.pdf/247

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на каня і працягнула рукі да сястры; у гэтым руху выявілася столькі любові і просьбы, што нават люты гурон не мог адмовіць ёй. Ён перанёс Алісу на каня Коры, схапіў нараганзета за повад і рушыў у дарогу, паглыбляючыся ў лес. Калі Давід убачыў, што яго кінулі, мабыць лічачы занадта нікчэмным нават для таго, каб забіць, ён пера-