Старонка:Апошні з магікан.pdf/246

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На кароткі момант Магуа спыніўся, потым, схапіўшы лёгкую і непрытомную Алісу, хітры індзеец шпарка накіраваўся ў лес.

— Стой! — праразліва ўскрыкнула Кора, кідаючыся за ім. — Пакінь яе, зладзюга! Што ты робіш?

Але Магуа, здавалася, не чуў яе голаса.

— Пачакайце, лэдзі, спыніцеся! — клікаў Гамут Кору, якая не звяртала на яго ўвагі. — Язычнікі адчулі святасць песні і хутка дзікі хаос скончыцца!

Аднак, заўважыўшы, што Кора не спыняецца, верны Давід пабег за ёю і зноў заспяваў свяшчэнную песню, старанна адбіваючы такт сваёй худой рукой. Такім чынам яны перасеклі даліну, сустракаючы то ўцякаючых, то раненых, то мёртвых. Люты гурон мог вельмі добра абараніць сябе і сваю афяру, якая знаходзілася ў яго руках. Кора-ж, вядома, звалілася-б пад ударамі дзікуноў, калі-б не дзіўны чалавек, які ішоў ззаду яе і здаваўся вар’ятам; а вар’яцтва, узбуджаючы пачуццё страху і павагі ў індзейцах, з’яўлялася аховай Гамуту.

Магуа, які ўмеў унікаць небяспекі і ўцякаць ад праследавання, спусціўся ў вузкую лагчыну і па ёй увайшоў у лес; там ён вельмі хутка знайшоў нараганзетаў, з якімі так нядаўна рассталіся падарожнікі. Іх пільнаваў такі-ж люты чырвонаскуры, як ён сам. Перакінуўшы Алісу праз сядло аднаго з коней, Лісіца загадаў Коры сесці на другога.

Маладая дзяўчына адчувала жах, гледзячы на злодзея, але ўсё-ж адчувала некаторае аблягчэнне, калі думала пра тое, што яна хутка будзе далёка ад месца страшнага крывяпраліцця. Яна ўскочыла