Старонка:Апошні з магікан.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рашаць, да якой часткі пытання адносіцца яго заўвага. Аднак, асвяжыўшы свой разагрэты твар і крыху адпачыўшы, дзівак дадаў: — Кажуць, вы едзеце ў форт Уільям-Генры; я накіроўваюся туды-ж, а таму вырашыў, што ўсім нам будзе прыемна зрабіць гэты пераезд у добрай кампаніі.

— Дзіўны спосаб галасавання, — сказаў Хейвард. — Нас трое, вы-ж параіліся толькі з адным сабой.

— Вось іменна. Самае галоўнае — гэта ведаць свае ўласныя жаданні, а калі гэта ўжо вядома, то астаецца толькі выканаць свой намер. Таму вось я і дагнаў вас.

— Калі вы едзеце да возера, вы памыліліся дарогай, — высокамерна заўважыў Дункан: — вялікая дарога асталася па крайняй меры на поўмілі ззаду ад вас.

— Вось іменна, — адказаў дзіўны коннік, наяк ога зусім не дзейнічаў халодны прыём. — Я пражыў усяго тыдзень у Эдуардзе і не запытаў-бы, па якой дарозе мне трэба ехаць, толькі ў тым выпадку, калі-б анямеў, а нямы я загінуў-бы для выбранай мною прафесіі. — Ён злёгку, хіхікнуў, потым гаварыў далей: — Чалавеку маёй прафесіі не асцярожна занадта проста трымаць сябе з людзьмі, якіх ён павінен навучаць; вось прычына, дзякуючы якой я не паехаў услед за атрадам. Апрача таго, я лічу, што такі джэнтльмен, як вы, вядома, лепш за ўсіх іншых можа кіраваць падарожнікамі. Гэтае меркаванне прымусіла мяне далучыцца да вашай кампаніі. І, нарэшце, з вамі мне будзе весялей ехаць: мы можам весці гутарку.