Старонка:Апошні з магікан.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

агляд блокгауза. — Можа будзе больш разважлівым пашукаць менш вядомае, менш наведваемае месца?

— Амаль усе, каму было вядома існаванне гэтага блокгауза, памерлі, — павольна і задумліва адказаў белы паляўнічы. — Не часта пішуць кнігі пра сутычкі падобныя да той, якая адбылася тут паміж варожымі магіканамі і магаукамі. Тады я быў яшчэ вельмі маладым і выступіў з дэлаварамі, ведаючы, што іх племя пакрыўджана і прыгнечана. Сорак дзён і сорак начэй д’яблы-магаукі, прагнучы нашай крыві, трымалі ў асадзе гэты бярвенчаты зруб. План гэтай крэпасці прыдуманы быў мною, я-ж і будаваў гэты блокгауз, хоць сам я — не індзеец, а белы. Дэлавары таксама дапамагалі мне працаваць, і мы хутка склалі выдатную пабудову; потым зрабілі вылазку на бязлітасных сабак, і ні адзін з іх не вярнуўся дадому, каб расказаць пра іх лёс. Так, так, для мяне, у той час яшчэ маладога чалавека, з’яўляліся навіной крывавыя відовішчы, я прыходзіў у жах ад думкі, што істоты, якія маюць такія-ж душы, як і мая, ляжаць на голай зямлі, што іх трупы кінуты на паяданне зверам або астануцца гніць пад дажджамі. Я ўласнымі рукамі пахаваў забітых. Яны ляжаць вось пад тым самым узгоркам, на якім вы размясціліся; і трэба сказаць, што сядзець тут вельмі зручна, хоць узгорак гэты знаходзіцца над кучай чалавечых касцей.

Хейвард і Аліса з Корай зараз-жа ўскочылі з пакрытай травою магілы. Хоць маладыя дзяўчаты нядаўна перажылі шмат жахлівых падзей,