Старонка:Апошні з магікан.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не чакаючы адказу з боку сваіх спадарожнікаў, суровы паляўнічы смела ўвайшоў у гушчар каштанавых дрэў, маладыя парасткі якіх амаль закрывалі глебу. Памяць не ашуквала яго. Ён прайшоў праз гушчар кустоў і апынуўся на паляне, якая абкружала нізкі зялёны ўзгорачак. На маленькім узвышшы стаяў напоўразбураны блокгауз. Страха, зробленая з кары, ужо даўно абвалілася, струхлела і перамяшалася з зямлёй, але вялізныя хваёвыя спехам складзеныя бярвенні ўсё яшчэ былі на месцы, хоць адзін вугал пабудовы ад даўнасці нахіліўся, пагражаючы абваліцца і канчаткова разбурыць грубы будынак.

Хейвард і яго спадарожнікі з трывогай набліжаліся да старога блокгауза, але Сакалінае Вока і індзейцы ўвайшлі ў нізкую будыніну не толькі без пачуцця страху, але і без цікавасці. Пакуль разведчык аглядаў сцены з увагай чалавека, успаміны якога ажывалі з кожнай хвілінай, Чынгачгук на дэлаварскай мове расказваў Ункасу кароткую гісторыю бойкі, якая адбылася ў гэтым глухім месцы; калі ён гаварыў пра подвігі сваёй маладосці, на яго твары і ў асанцы выяўлялася гордасць пераможцы.

Кора і Аліса з задавальненнем злезлі з коней, спадзеючыся адпачыць сярод вячэрняга халадку ў спакойным месцы, цішыню якога, як яны думалі, маглі парушыць толькі лясныя зверы.

— Ці не лепш размясціцца для адпачынку ў больш глухім месцы, мой дарагі друг? — запытаў разведчыка асцярожны Дункан, заўважыўшы, што Сакалінае Вока ўжо скончыў свой кароткі