Старонка:Апошні з магікан.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яны ўсё-ж такі не мелі сілы перамагчы ў сабе страх пры думцы аб блізкім суседстве з магілай забітых магаукаў. Шэраватае святло, невясёлая пляцоўка, зарослая бурай травой, навакольныя зараснікі і кусты, за якімі чарнелі высокія хвоі, што, здавалася, уздымаліся да самых хмар, мёртвая цішыня лесу — усё павялічвала гаркотную жудасць.

— Яны памерлі, яны абясшкоджаны, — казаў далей Сакалінае Вока, махнуўшы рукой, — ніколі больш не парушаць яны цішыні сваім ваенным крыкам, ніколі не ўзмахнуць тамагаукамі. Чынгачгук ды я, толькі мы ўцалелі з усіх, хто змагаўся тады на гэтай лугавінцы. Браты і сваякі майго сябра магікане складалі наш атрад, а гляньце, што асталося ад яго роду?

Слухаўшыя мімаволі зірнулі на сваіх цёмнаскурых прыяцеляў са спачуваннем да іх сумнага лёсу. Магікане яшчэ відаць былі ў ценю блокгауза. Ункас з напружанай цікавасцю слухаў апавяданні свайго бацькі пра слаўныя подвігі магікан. Між тым зусім сцямнела. Сакалінае Вока і яго таварышы пачалі рыхтаваць начлег для Коры і Алісы. Тая крыніца, якая шмат год таму назад прымусіла туземцаў выбраць гэтую палянку месцам часовай крэпасці, была на скорую руку ачышчана ад лісця, і хрустальна-празрыстая крыніца заструменіла шпарчэй, арасіўшы сваімі свежымі водамі зелянявы ўзгорак. Услед за тым адзін з вуглоў старога блокгауза накрылі такой страхой, якая магла ахаваць размешчаных пад ёю людзей ад вялікай расы, уласцівай гэтай