Старонка:Апошні з магікан.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Хейвард гурона, робячы выгляд, што ён цалкам упэўнены ў прыяцельскіх адносінах да яго гэтага індзейца. — Хіба начальнін форта Уільям- Генры не з большай прыемнасцю ўбачыць сваіх дачок раней, чым новая ноч заслоніць у яго сэрцы смутак аб іх, і ён стане менш шчодрым на ўзнагароду?

— Няўжо раніцай бледнатварыя любяць дзяцей менш, чым увечары? — спакойна запытаў Магуа.

— Вядома, не, — адказаў Хейвард, жадаючы выправіць сваю мімавольную памылку. — Праўда, іншы раз белыя забываюцца пра магілы сваіх прабацькоў, але адданасць бацькоў да дзяцей ніколі не памірае.

— А ці мяккае сэрца сівавалосага правадыра? Ці думае ён, ці тужыць аб сваіх дзецях, якіх яму далі жонкі? Ён бязлітасна абыходэіцца са сваімі воінамі, і ў яго каменны позірк.

— Ён бывае суровым з гультаямі і нядбайнымі салдатамі, але для цвярозых і храбрых Мунро — справядлівы і чалавекалюбны начальнік. Я ведаў шмат ласкавых і любячых бацькоў, але мне ніколі не даводзілася сустракаць чалавека з сэрцам, больш поўным бацькаўскай любві. Вядома, Магуа, табе здаралася бачыць старога толькі на чале воінаў, я-ж бачыў, як на яго вачах выступалі слёзы, калі ён гаварыў пра сваіх дачок.

Хейвард абарваў сваю гутарку; ён не ведаў, чым растлумачыць дзіўны выраз, які раптам з’явіўся на твары індзейца, уважліва слухаўшага яго словы. Спачатку маладому чалавеку здалося,