Старонка:Апошні з магікан.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спадзяванага нападу, і, як відаць, таму хітры Магуа выбраў яго месцам стаянкі. Хейвард раўнадушна і безудзельна агледзеў гэты ўзгорак, не спадзеючыся больш на з’яўленне дапамогі, потым цалкам накіраваў увагу на сваіх спадарожніц, стараючыся супакоіць і падбадзёрыць іх. Ён прывязаў коней да галіны дрэў і кустоў, рассеяных па верхавіне ўзгорка, і зняў аброці з нараганзетаў, каб яны маглі скубці траву; потым паклаў рэшткі харчоў у ценю высокага бука, гарызантальныя галіны якога, нібы вялікі балдахін, абцянялі маладых дзяўчат.

Не гледзячы на тое, што спадарожнікі рухаліся не спыняючыся, адзін з індзейцаў усё-ж паспеў пусціць стралу ў маладую казулю, якая заблыталася ў гушчары, забіў яе і, адрэзаўшы найбольш смачныя часткі жывёлы, цярпліва нёс іх на сваіх плячах. Цяпер ён і яго таварышы елі сырое мяса, разрываючы яго рукамі; толькі Магуа не прымаў удзелу ў гэтым піры; ён сядзеў, як відаць, цалкам ахоплены глубокімі думкамі.

Такая стрыманасць, дзіўная для індзейца, асабліва ў тым выпадку, калі ён можа лёгка задаволіць свой голад, зацікавіла Хейварда. Малады чалавек меркаваў, што гурон у гэты момант прыдумвае самы верны спосаб унікнуць пільнасці сваіх таварышоў. Жадаючы дапамагчы гурону прыдумаць лоўкі план, падсказаўшы яму якую-небудзь думку, Дункан вышаў з ценю бука і, нібы без усякай мэты, накіраваўся да Лісіцы.

— Хіба Магуа недастаткова доўга ішоў тварам да сонца і ўсё яшчэ баіцца канадцаў? — запытаў