Старонка:Апошні з магікан.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сядло, і стаў сачыць за ад’язджаючымі. У гэты час з процілеглага боку да яго клячы падышло жарабё і пачало ласавацца яе малаком.

Юнак у афіцэрскім мундзіры падвёў да коней двух маладых дзяўчат, якія, мяркуючы па іх адзенню, падрыхтаваліся накіравацца ў цяжкае падарожжа цераз лясы.

Раптам вецер адкінуў доўгую зялёную вуаль, прымацаваную да капелюша той з іх, якая здавалася малодшай (хоць яны абедзве былі вельмі маладыя); з-пад вуалі паказаўся надзвычай далікатны твар, залацістыя валасы, глыбокія бліскучыя сінія вочы; дзяўчына без усякага замяшання дазволіла зялёнаму газу развявацца ў паветры, не стараючыся закрыць ім ні свой твар, ні пяшчотную ўсмешку, якую яна паслала маладому чалавеку, што дапамагаў ёй сесці ў сядло.

Афіцэр з такой-жа ўвагай аднёсся і да другой дзяўчыны, прыгожасць якой клапатліва была схавана вуаллю. Яна здавалася старэйшай за сваю сястру і была крыху паўнейшай.

Як толькі дзяўчаты селі на коней, малады чалавек ускочыў у сядло; усе трое пакланіліся генералу Вэбу, які вышаў на ганак, каб правесці падарожнікаў, павярнулі коней і лёгкай рыссю рушылі да паўночнага выезду з лагера; некалькі ніжніх чыноў паехала ўслед за імі. Пакуль падарожнікі перасякалі невялікую прастору, што аддзяляла іх ад вялікай дарогі, ніхто з іх не прамовіў ні слова, толькі малодшая з дзяўчат крыху ўскрыкнула, калі міма яе нечакана праслізнуў індзеец-скараход і шпаркімі, плаўнымі крокамі накіраваўся па ваен-