Старонка:Апошні з магікан.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

піць вочы гуронаў? Хіба Магуа не прытвараўся, быццам ён вяртаецца да свайго племя, якое так дрэнна абышлося з ім і як сабаку выгнала яго з сваіх вігвамаў? А мы? Хіба, заўважыўшы яго намеры, мы не дапамагалі яму, каб гуроны думалі, быццам белы чалавек палічыў свайго прыяцеля ворагам? Гэта-ж праўда? О, калі Хітрая Лісіца сваёй мудрасцю асляпіў вочы гуронаў, яны забыліся, што калісьці зрабілі яму многа зла і прымусілі ўцякаць да магаукаў! Яны пакінулі Магуа на паўднёвым беразе з палоннікамі, а самі, як вар’яты, рушылі на поўнач! Я ведаю: Лісіца хоча, як сапраўдны ліс, павярнуцца і адвесці да седога багатага шатландца яго дачок. Так, Магуа, я бачу ўсё і падумаў ужо пра тое, як трэба адплаціць табе за мудрасць. Перш за ўсё начальнік форта Уільям-Генры дасць Лісіцы тое, што абавязан даць такі вялікі правадыр за вялікую паслугу; у Лісіцы будзе залаты медаль; яго парахоўніцу перапоўніць порах; у яго ў сумцы зазвініць столькі долараў, колькі каменьчыкаў валяецца на ўзбярэжжы Гарыкана, і алень будзе лізаць яго рукі, ведаючы, што яму не ўцячы ад стрэлу той стрэльбы, якую атрымае правадыр. Я-ж не ведаю, як перавысіць шчодрасць шатландца… Пачакай… Я… так, я табе…

— Што-ж дасць мне малады правадыр, які прышоў ад усходу сонца? — запытаў гурон, заўважыўшы, што Хейвард запнуўся.

— З астравоў, якія ляжаць на салёным возеры, ён правядзе струмень вогненнай вады. Гэтая вадкасць пацячэ перад вігвамамі Магуа і не спы-