Старонка:Апошні з магікан.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

фігура дзікуна крадком прабіралася ўдоўж нізкай і вузкай пляцоўкі і хутка канчаткова знікла з вачэй.

Пасля грукату стрэлу сярод дзікуноў устанавілася страшная цішыня, але калі пачуўся працяглы і зразумелы для іх крык Лісіцы, тупат ног і крыкі сталі зноў набліжацца, і, раней чым Дункан паспеў прыйсці ў сябе ад узрушэння, слабая перашкода з галля была раскідана ва ўсе бакі. Індзейцы ўварваліся ў пячору з абодвух яе канцоў. Хейварда і маладых дзяўчат выцягнулі з іх сховішча ў пячоры, і іх абступіў натоўп узрадаваных гуронаў.


РАЗДЗЕЛ Х

Ледзь гэтае раптоўнае няшчасце навалілася, Дункан пачаў назіраць за дзеяннямі пераможцаў. Чырвонаскурыя хапалі за ўпрыгожанні яго мундзіра, у іх вачах відаць было жаданне завалодаць нашыўкамі і галунамі. Але грозныя крыкі волата спынялі дзікуноў, і гэта пераканала Хейварда, што яму і Коры з Алісай вырашылі пакінуць жыццё да нейкага пэўнага моманту.

Пакуль маладыя гуроны выказвалі сваю прагавітасць, больш вопытныя воіны яшчэ шукалі чагосьці ў пячорах з увагай, якая даказвала, што яны не задаволены дасягнутым поспехам. Не знаходзячы іншых афяр, старанныя мсціўцы падступілі да Дункана і Давіда, паўтараючы імя «Доўгі Карабін» і вымаўляючы гэтыя словы з такім злосным выглядам, што нельга было сумня-