Старонка:Апошні з магікан.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Тады я падзякую неба, — прамовіла Аліса, вызваляючыся ад абдымкаў Коры і становячыся на калені. — Я падзякую неба, якое пазбавіла ад слёз нашага сівога бацьку і выратавала жыццё тых, каго я люблю больш за ўсё на свеце…

Вочы Алісы ззялі святлом падзякі; цудоўны румянец заліў яе шчокі; але, калі яе губы ўжо збіраліся пачаць малітву, словы, якія яна хацела прамовіць, раптоўна замерлі, твар смяртэльна збялеў, ласкавы бляск яе вачэй пагас; твар зрабіўся непазнавальным ад жаху, сударгава скручаныя пальцы паказалі на штосьці. Хейвард павярнуўся і, зірнуўшы на плоскую скалу, якая з’яўлялася нібы парогам вольнай адтуліны пячоры, убачыў злосны, люты твар Хітрай Лісіцы.

Не гледзячы на нечаканасць, спакой не пакінуў Дункана. Па выразу твара індзейца маёр зразумеў, што вочы Магуа яшчэ нічога не паспелі разгледзець у поўзмроку пячоры. Ён ужо хацеў быў адыйсці за выступ скалы, якая ўсё-ж такі магла схаваць яго і яго спадарожнікаў, але ў гэты момант зразумеў, што адступаць позна.

Выраз глыбокай радасці на твары дзікуна вывеў Дункана з сябе; забыўшыся пра ўсё на свеце і кіруючыся толькі парывам гневу, Хейвард прыцэліўся і стрэліў. Уся пячора загула, нібы ад гукаў вывяржэння вулкана; калі-ж вецер, які дзьмуў з шчылін скалы, рассеяў дым пячоры, месца, на якім толькі што відзён быў злосны твар здрадніка-правадніка, аказалася пустым. Хейвард кінуўся да выхаду і ўбачыў, як цёмная