Старонка:Апошні з магікан.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вацца, пра што яны пыталі. Дункан прытварыўся, быццам ён не разумее значэння іхных пытанняў, Давід-жа сапраўды не ведаў французскай мовы. Нарэшце, настойлівасць гуронаў стаміла Хейварда; апрача таго, ён пабаяўся раздражняць сваіх пераможцаў празмерна ўпартым маўчаннем і азірнуўся навакол, шукаючы вачыма Магуа, які мог перакласці яго адказы на пытанні гуронаў; іх галасы гучэлі ўсё больш настойліва і грозна.

Паводзіны Магуа рэзка адрозніваліся ад дзеянняў яго таварышоў. Пакуль усе астатнія імкнуліся задаволіць сваю дзяціную схільнасць да грабяжу, прысвойваючы мізэрную маёмасць разведчыка, Хітрая Лісіца спакойна стаяў воддаль ад палоннага; ён быў, як відаць, задаволены, быццам ён ужо дасягнуў галоўнай мэты свайго здрадніцтва. Калі вочы Хейварда ўпершыню сустрэлі позірк яго нядаўняга правадніка, маёр мімаволі з жахам адвярнуўся ад злавеснага, хоць і спакойнага твара Магуа.

Аднак, перамогшы пачуццё агіднасці, ён прымусіў сябе гаварыць з ім.

— Хітрая Лісіца вельмі мужны воін, — сказаў Дункан, — каб адмовіцца растлумачыць абяззброенаму чалавеку, што кажуць пераможцы.

— Яны пытаюць, дзе паляўнічы, які ведае лясныя сцежкі, — на ламанай англійскай мове адказаў Магуа і з лютай усмешкай паклаў руку на лісцё, якім была прыкрыта і прывязана рана ў яго на плячы. — Стрэльба Доўгага Карабіна вельмі добрая, яго вочы ніколі не міргаюць, а між тым гэтая стрэльба, таксама як і кароткі ствол белага