Старонка:Апошні з магікан.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аліса, адхіляючыся ад сястры і стараючыся, не гледзячы на слёзы, здавацца цвёрдай, — цяпер я адчуваю сябе значна спакайней. Вядома, тут, у гэтай закрытай пячоры, нам не пагражае небяспека; нас не знойдуць, нам не зробяць зла, і мы можам спадзявацца на дапамогу адважных людзей, якія дзеля нас падпадалі ўжо страшэннай небяспецы.

— Вось цяпер і наша ціхая Аліса гаворыць, як належыць гаварыць дачцэ Мунро, — сказаў Хейвард і, праходзячы да знадворнага ўваходу ў пячору, спыніўся, каб паціснуць ёй руку. Сказаўшы гэта, Дункан сеў сярод пячоры і сударгава сціснуў уцалелы пісталет; але ў суровых вачах маёра свяцілася хмурая роспач. — Калі сюды і прыдуць гуроны, яны займуць гэтую пазіцыю не так проста, — прашаптаў сам сабе Хейвард і, прыхіліўшы галаву да скалы, стаў цярпліва чакаць далейшых падзей, не спускаючы вачэй з уваходу ў пячору.

Калі змоўк гук яго голаса, надышла працяглая, глыбокая, амаль мёртвая цішыня. Свежае ранішняе паветра праходзіла ў пячору. Мінута ішла за мінутай, нішто не парушала спакою; у душы чакаўшых дапамогі закралася пачуццё надзеі.

Адзін Давід не падзяляў агульнага хвалявання. Ён сядзеў безуважна. Прамень, які глянуў у адтуліну пячоры, асвятліў яго бяссэнсны твар і трапіў на старонкі кніжкі, якую спявак пачаў зноў гартаць, нібы шукаючы там песню, якая найбольш падыходзіла-б да гэтага моманту. Хутка старанні Гамута мелі поспех; ён гучна прамовіў: «Востраў