Старонка:Апошні з магікан.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уайт», здабыў працяглы прыемны гук з свайго камертона і ўласным, яшчэ больш музычным голасам прапеў уводныя мадуляцыі да таго гімна, назву якога ён толькі што абвясціў.

— А гэта, быць можа, небяспечна? — запытала Кора, і яе цёмныя вочы запытальна зірнулі на маёра.

— Голас небаракі такі слабы, што яго заглушыць грукат і шум вадапада, — быў адказ. — Апрача таго, пячора паглыне гук. Няхай-жа ён задаволіць жаданне свайго сэрца, гэта не можа быць небяспечным.

— Востраў Уайт! — паўтарыў Давід і азірнуўся з тым важным выглядам, які дапамагаў яму спыняць шэпт у класе.

Пасля кароткага маўчання, якое, мабыць, патрабавалася для ўмацавання дысцыпліны, пачуўся голас спевака, паліліся ціхія грукатлівыя гукі, нарэшце, мелодыя напоўніла вузкую пячору. Усе з глыбокім хваляваннем слухалі, як льюцца чароўныя гукі, усе забыліся пра бяссэнсныя нязграбныя словы. Аліса бессвядома выцерла слязу і мяккім позіркам паглядзела на бледны твар Гамута, не хаваючы свайго захаплення. Кора ўхвальна ўсміхнулася, а Хейвард адвёў свой напружаны позірк ад уваходу ў пячору. Спачуванне слухачоў закранула душу прыхільніка музыкі; яго голас набыў ранейшую паўнату і сілу. Спявак зрабіў новае намаганне: паліліся працяглыя магутныя гукі. Раптам звонку пачуўся страшны крык. Свяшчэнны гімн умомант спыніўся; спявак змоўк,