Старонка:Апошні з магікан.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зала Кора. — Навошта аставацца тут і павялічваць лік афяр?

— Навошта? — паўтарыў разведчык, горда аглядаючыся навакол. — Таму, што чалавеку лепш памерці са спакойным сумленнем, чым жыць з раскаяннем у душы. Што скажам мы Мунро, калі ён запытае нас, дзе мы пакінулі яго дачок?

— Ідзіце да яго і скажыце, што вы прышлі за дапамогай для іх, — сказала Кора і з парывам вялікадушша падышла да разведчыка. — Скажыце, што гуроны вядуць яго дачок да паўночных пустынь, але іх яшчэ можна вызваліць, аказаўшы для іх безадкладную дапамогу; калі-ж, не гледзячы на ўсё гэта, богу будзе ўгодна, каб дапамога спазнілася, перадайце бацьку нашы благаславенні, апошнія малітвы, прывітанне і шчырую любоў.

Суровы абветраны твар разведчыка ўздрыгануўся, і, калі Кора змоўкла, ён абапёрся падбародкам на руку, нібы ў глыбокім раздум’і над яе словамі.

— У гэтых словах ёсць некаторая доля сэнсу, — прамовіў ён, нарэшце, і губы яго дрыжэлі. — Чынгачгук, Ункас! Чуеце вы словы чорнавокай?

І ён пачаў гаварыць са аваімі таварышамі на дэлаварскай мове. Хоць гаварыў разведчык павольна, спакойна, у яго тоне адчувалася цвёрдая рашучасць. Старэйшы магікан слухаў сур’ёзна і, як відаць, узважваў словы свайго таварыша, нібы ўсведамляючы іх вялікае значэнне. Пасля хвіліннага вагання Чынгачгук у знак згоды махнуў рукой і сказаў па-англійску «добра» з такой