Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нам, а там мо’ паможаш нашым, ды што й дастанеш.» Падумаў я, падумаў — і хлеб выходзіць, а дзе яго так скора варвеш, і адзетку няма — запрог каня й паехаў. А ехаць у Прыдольле трэба праз Красназоркі.

Даўно я ўжо праз іх ня ехаў. А была гэта звычайная вёсачка, ну двароў мо’ з сорак.

Будынкі, быццам апенкі, каля пня-цэркаўкі паскучваліся — паскручваліся. Па сярэдзіне — вуліца. Сям-там, як тыя тычкі ці пужалы на агародах, тарчалі старэнькія бярэзіны да кляны. Як буслы на адной назе, гуськом, пазіраючы ўніз вочапамі, папрытульваліся «бабы» з «жураўлямі» і нудна скрыгіталі, п’ючы раніцаю ваду са студняў. Абгароджвалі вёску вузкія йстужкі палеткаў і сенажацяў. З аднаго боку, ушчапіўшы на шыю пацеркі-праслы, пластом разьлягаўся выган — міска з паўбіватаю, перамешанаю травою-кашкаю. Штодзень тут таўклося — назьбірвалася — гаўяда. Дык я кажу, звычайныя былі Красназоркі, як і наша вёска.

Я гэта еду сабе, напоркваю свайго цюхцяя гнядога ды паглядаю наабапал дарогі, — любуюся на збажынку людзкую. А дзень быў лагодны.

От як цяпер памятаю, сонейка сабе песьціцца, палыскаецца ў белых, пухленькіх аладках-воблачках. Паветра над палеткамі калышацца — гойдаецца, і здаецца, — быццам за вушы падцягае жытныя калосікі на шнурочках, што зьвязваюць сіня-смуглыя наміткі лясоў і краскі — рассыпаныя каралі лугоў. Еду й сам сабе думаю: «добрае жытца, а й ярына