Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯК КРАСНАЗОРЦЫ ЗЯМЛІ СЦУРАЛІСЯ.

Нібы — казка.

— Чакайце-бо, вось мне набегла на памяць! Вы ўсё жаліцеся на долю: „мусіць доля наша такая. І цяпер праўды няма. Казалі: зямлі будзе ўсім удосталь. Казалі: ўсе будуць роўнымі, а дзе-ж яно ўсё гэта? Палёгкі ніякай няма. Ліхая наша доля“… А вы..? Але, пэўна, вы ня ведалі Міхаля Старога з Красназорак, што за балотам, за галамі. Памёр і ня дачакаўся таго часу, пра які ён, бывала, любіў часта казаць: «Эх, прыдзе час, — але я ўжо, мусіць, не прычакаю, — прыдзе і ўсіх параўняе. Усе будуць роўна гараваць, будуць роўна й панаваць. І мужыкі самі сцураюцца сваёй зямлі, сваёй уласнасьці. От успомніце, некалі маё слова. Сабакам назавеце, калі будзе няпраўда». Дык але-ж, наліха яму, і праўда. Гэтак сталася ў тых-жа Красназорках. Я сам на свае вочы бачыў, на свае вушы чуў. Каб хто казаў — не паверыў-бы, а то сам. Дык ось слухайце, раскажу вам, як гэта сталася, дык мо’ й нам льга будзе што пераняць.

Нек гэтым летам жонка прыстала: «паедзь і паедзь у Прыдольле. Аднак ухадзіліся з се-