Старонка:Апавяданьні (Адам Бабарэка).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паказвае на ураджай. Добра ў каго многа зямелькі, а вот мне й прырэзку далі, і то ня ведаю — ці стане на той год свайго. Жытцо маё нешта хібіла. Але й як яму ня хібіць — бяз гною. А яго-ж і не зьбярэш шмат з гэтага вось цюхцяя да з аднае кароўкі. Ды які й ёсьць, дык хаця-б на сваё, а прыдатак… ці будзе шчэ мой…» Так сабе раздумліваю, ня ўгледзіў калі і ў Красназоркі прыехаў, а гэта-ж такі ў ваб’езд балота дык мусіць вёрст з пятнаццаць будзе.

Вайехаў я гэта і — што за ліха, няўжо мой гняды дзе зьвярнуў у другую дарогу, — не пазнаю Красназорак дый годзі. Гэтак адмяніліся з таго часу, як я колісь праз іх праяжджаў. Нават аж папытаўся, бо кажуць-жа: «хто пытае, той ня блудзіць». Кажуць: Красназоркі.

— А-а, адмяліліся, — падзівіўся я.

Шмат новых будынкаў паабапал шырокай вуліцы, як яблычкі зіхацяць. Хораша так гэта паабгароджваны новымі частаколамі, а то й дошчачкамі. За хатамі відаць садзікі пазасаджваны. Так вось і трапечуць сваімі лісточкамі, нібы ўжо вучацца прыманьваць да сабе ў сьпёку-гарачыню. Ня відаць штось і цэркаўкі. А дзе, як мне памятаецца, быў выган — здаля відаць — калосіцца жытцо, быццам наша балота чаротамі.

— Шмат адмянілася, — думаю сабе. Толькі з прыезду нашага, нібы якія здыхляціны, валяецца кучак некалькі асунуўшыхся, асівеўшых будынкаў. Гэта, як я потым дазнаўся,